Моцна п’янага беларускага кіроўцу грузавіка затрымалі падляшскія паліцэйскія



41-гадовы беларус меў амаль 2,5 прамілі алкаголю ў арганізме. Паліцэйскія, якія ехалі дарогай №19 у раёне Czarnej Białostockiej заўважылі фуру, кіроўца якой выконваў падазроныя манеўры. То скіроўваў грузавік на цэнтр дарогі, то на ўзбочыну.

Паліцыя спыніла яго для агляду і адразу пачула моцны пах алкаголю. Даследаванне паказала амаль 2,5 прамілі. Беларускі кіроўца страціў ліцэнзію і быў дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак.

podlaska.policja.gov.pl