«Мова Нанова» і Вячка Красулін з лекцыяй у Вільні



«Мова Нанова» вяртаецца з вакацыяў і запрашае на занятак «Беларускія народныя музычныя інструменты: традыцыйнае і сучаснае выканальніцтва».

Дата: 13 студзеня

Час: 18:00

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus g. 20, Вільня

Добрая нагода разам з музыкам Вячкам Красуліным пазнаёміцца з інструментамі і паслухаць, як гучаць некаторыя з іх.