„Мова Нанова” цяпер і ў Вільні



Арганізатары — спікеры, якія раней праводзілі заняткі ў Беларусі. Дар’я рабіла гэта ў Бабруйску:

„Заняткі „Мова Нанова” у Беларусі ліквідавалі, але так як шмат Беларусаў усё ж такі з’ехала, пры тым важна адзначыць, што шмат з гэтых беларусаў не абавязкова беларускамоўны, таму было вырашана праводзіць заняткі і там, калі ёсць жаданне ў людзей, калі ёсць каму весці заняткі.”

А Глеб Сандрас выступаў раней у Салігорску. Цяпер жа ён дамовіўся з Беларускім домам у Вільні, каб заняткі працягнуліся ў новай краіне:

„Я проста ведаў, што гэты будынак адчыняе свае дзверы па рамонце, і спытаў, наколькі гэта магчыма. І з вялікай радасцю і ахвотай мяне сустрэлі”.

Ужо праведзена дзве сустрэчы. Тэма другой — пераход ўласных імёнаў у агульныя. Апроч гэтага Кацярына Ваданосава распавяла пра гісторыю кнігі, а таксама выступіла са сваімі песнямі і вершамі.

Сустрэчы віленскай МОВЫ НАНОВЫ запланаваны шточацвер у 18.00 (Беларускі дом, Vilniaus gatve, 20)

Беларускае Радыё Рацыя