«Мова Нанова» ў Беластоку. Тэма: Чарнобыль



Тэмай чарговых заняткаў курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку гэтым разам стала 36-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя гэтага падчас заняткаў уздымаліся таксама праблемы Астравецкай атамнай станцыі і напружанай сітуацыі вакол украінскіх станцый у Чарнобылі і Запарожжы, якія падвергліся атакам расейскіх акупантаў.

Спецыяльным госцем курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку была журналістка і эколаг Таццяна Новікава.

– Тое, як гэтая станцыя будавалася, з тымі праблемамі, і тыя праблемы, якія там ёсць, праблемы бяспекі, праблемы, звязаныя з бяспекай. Гэта небяспечная станцыя. Яна нашмат больш небяспечная за станцыі такога ж узроўню, такога ж пакалення. Менавіта такой станцыяй з’яўляецца Астравецкая зараз.

Гэта была трэцяя сустрэча курсаў «Мова на нова» ў Беластоку, заняткі на якіх адбываюцца кожныя два тыдні ў прасторы MediaPortBelarus па вуліцы Сінкевіча, 44.

Беларускае Радыё Рацыя