Мова нацыянальнай меншасці – абавязковы экзамен



У польскіх ліцэях праходзяць выпускныя экзамены, так званыя “матуры”. У тых школах, дзе вывучаецца мова нацменшасці, ёсць і чацьвёрты, дадатковы экзамен, па роднай мове. Так, у ІІ агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы дзеці абавязкова, акрамя польскай мовы, замежнай мовы і матэматыкі, здаюць экзамен па беларускай мове.

Настаўнік мовы Ян Карчэўскі распавядае, чаго чакае ад сваіх навучэнцаў:

– Перш за ўсё, каб размаўлялі, каб карысталіся беларускай мовай. У розных сітуацыях патрапілі гаварыць на розныя тэмы. І таксама добра і прыемна, калі яны ідэнтыфікуюцца з беларускасцю. Усё іншае таксама важна – і песні, і культура, і паглыбленне ў беларускую літаратуру.

Пісьмовая частка экзамену па беларускай мове пройдзе 23 траўня. Цяпер жа вучні паказвалі свае веды ў вусным валоданні мовай.

Сёлета экзамен па беларускай мове ў Гайнаўскім ліцэі мае здаваць каля 60 дзяцей, аднак некаторыя з іх вызваленыя ад экзамену ў сувязі з тым, што былі пераможцамі або лаўрэатамі прадметнай алімпіяды.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя