Мультымедыйны фільм Паўла Іванюка паказалі на сцяне Супрасльскага манастыра



Мультымедыйны фільм на сцяне манастыра і музыка царкоўная ў жывую. У Супраслі, што на Падляшшы, прайшоў вернісаж працы падляшскага мастака Паўла Іванюка. Госці, якія вечарам прыехалі ў Супрасль, маглі паглядзець мультымедыйны фільм на сцяне мясцовага манастыра.

Інспірацыяй да стварэння фільма былі праваслаўныя іконы і адзін з фрагментаў літургіі, – кажа аўтар Павел Іванюк.

– Гэта анімацыя, якая складаецца з элементаў, мной намаляваных. Кожны фрагмент – аўтарскі. Інспірыцыяй гэтых прац з’яўляецца праваслаўная літургія.

Мультымедыйны фільм Паўла Іванюка можна паглядзець яшчэ 16 і 17 верасня пасля 19.30. Паказы адбудуцца на задняй сцяне Палаца архімандрытаў ад вуліцы Мірона Хадакоўскага.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль

Фота аўтара