Мусульмане Падляшша маліліся за Польшчу



Напярэдадні 101-ай гадавіны з Дня абвяшчэння незалежнасці Польшчы, у беластоцкім Мусульманскім доме малітваў сабраліся мясцовыя мусульмане. Роўна апоўдні тут прагучала малітва за Польшчу.

Мусульманскія малітвы за Радзіму з нагоды Дня Незалежнасці на Падляшшы сталі традыцыяй, сказаў муфцій – Аляксандр Міскевіч:

– Заўсёды мы былі патрыётамі, заўсёды аддавалі саю кроў за Айчыну. Яднаемся ў малітве за Айчыну на Падляшшы з 1989 года. Сёння таксама маліліся ва ўсіх мячэцях Польшчы.

– Нашым абавязкам, і маім абавязкам, як афіцэра Войска Польскага, ёсць быць тут і падзякаваць за барацьбу, за свабоду, бо нашыя продкі змагаліся на гэтай зямлі ў цяжкія для ўсіх часы.

Малітва за Айчыну польскіх мусульман – гэта вяртанне да даваеннай традыцыі, калі такія малітвы былі абавязковымі. Апошняя такая малітва да вайны адбылася ў 1938 годзе.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток