Музей ікон у Супраслі адзначае 10-годдзе



Музей з найбуйнейшым у Польшчы зборам ікон адзначае сваё дзесяцігоддзе.

Музей дзейнічае пры Манастыры Дабравешчання Святой Багародзіцы. У сваіх зборах змяшчае больш за 1,2 тыс. ікон. У лютым мінае дэкада з часу адкрыцця ўстановы.

 Як адзначыла супрацоўніца музея  Эва Залеўска летась музей наведала рэкордная колькасць людзей.

— Цікаўнасць да музея не становіцца меншай. Крыху менш наведнікаў у нас было ў 2009 годзе, калі музей наведалі 27 тысяч людзей. А ў 2016 годзе наведнікаў было мноства, каля сарака адной тысячы — і гэта рэкорд. А гэта значыць, што мы ўсё яшчэ цікавыя нашым наведнікам.

Супраскі Музеі ікон найбольш ганарыцца зборам фрэсак з XVI стагоддзя, што захаваліся ад зруйнаванай царквы Дабравешчання Святой Багародзіцы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя