“Музейныя кнігаеды” ў Бельску
Тут прайшлі сямейныя майстар-класы пад лозунгам “Баль з мінулай эпохі”. Удзельнікі атрымалі нагоду не толькі даведацца, якія танцы былі моднымі на каралеўскіх дварах, але і паспрабаваць сябе ў такіх танцах. Заняткі правяла выпускніца Інстытута музыкалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Марта Зінкевіч:
– Мы перанесліся ў часы Барока і Рэнесансу, каб крыху адчуць атмасферу баляў пры двары. Вучыліся з дзецьмі і іх бацькамі танцаваць. Яны даведаліся, як ўзнік той ці іншы танец, якія фігуры натхнялі людзей на гэтыя танцы. І ўсё гэта – з прыроды!
“Баль з мінулай эпохі” прайшоў у рамках цыклу сустрэч “Музейныя кнігаеды”. Кожная сустрэча прысвячаецца нейкай кніжцы, якая вызначае тэму майстар-класаў. “Баль з мінулай эпохі” натхнёны кніжкай Ізабэлы Клебаньскай “Як танцавалі перад стагоддзямі, або Танец з фігурамі”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара