Музею драўлянай архітэктуры ў Белавежы – 40
Музею драўлянай архітэктуры рускага насельніцтва на Падляшшы споўнілася 40 гадоў.
З гэтай нагоды ў Белавежы, дзе знаходзіцца музей, прайшло святочнае мерапыемства. Выступілі беларускя калектывы з Бельска Падляшскага і Пружанаў.
Гісторыя музея пачалася 40 гадоў таму з пабудовы вятрака. Потым з’явіліся іншыя драўляныя пабудовы, кажа адзін з яго заснавальнікаў Анатоль Адзеевіч:
– Гэтая клуня з Гусакоў, тая хата з Чыжык, хата з намі з Клейнік, вятрак з Орлі, хата з Белай, што каля Бельска, каплічкі з Беразова.
Музей у Белавежы адкрыты для турыстаў толькі летам.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
