„Музыка без засцярог”: “Бяз назвы”, “Kreha” і “Krain”



Гурт “Бяз назвы” з Алесям Лютычам быў зоркай апошняга канцэрту сёлетняга выпуску „Музыкі без засцярог”, які ладзіцца ўжо 15-ы раз Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Кажа Алесь Лютыч:

– У нас гэтай восенню адбываецца канцэртная траса па рэгіёнах з новым альбомам. А пасля новага года будзе нешта новае і будзе таксама складанка “The best of…”. А ў наступным годзе адзначаем 20-годдзе гурта :B:N:. Плануем адсвяткаваць вялікім святочным канцэртам у Менску. Спадземся, што і да вас даедзем, і да “Басовішча”.

На “Сцэне ў мазайкарні” пры Беларускім музеі польска-беларускі рэпертуар прадставіў беластоцкі гурт “Kreha”, a з Варшавы прыехаў гурт “Кrain”, які паўстаў у 1990 годзе. Ідэя мерапрыемства – даць нагоду сустрэцца гуртам, якія ствараюць рок-музыку на беларускай і польскай мовах.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара