Музыка, радыёвядучая… а цяпер – і валанцёрка



З пачаткам вайны ва Украіне змяніліся жыцці не толькі мужчын, але і жанчын.

Вось і Людміла Колер – вакалістка адэскага гурта «Колер» – далучылася да аб’яднання з красамоўнай назвай «Паляніца» і пачала актыўна дапамагаць вайскоўцам.

Людміла Колер

Наш карэспандэнт Марына Савіцкая паразмаўляла з дзяўчынай і высветліла, чым напоўненыя яе суткі цяпер.

РР: Дзе ты была і што рабіла, калі толькі пачалася вайна?

Я спала, і прачнулася ад таго, што ў мяне затэлефанаваў тэлефон. Прачнулася а 7 раніцы, а тэлефанаваць мне пачалі з 5. У мяне было каля 10 прапушчаных, і я зразумела, што нешта здарылася, бо ў такі час мне рэдка звоняць. А званіла сястра і мой сябар, і я зразумела, што нешта не так. Набрала сястру, і яна мне сказала, што ва Украіне пачалася вайна, і што мы маем тэрмінова сабраць свае рэчы, і выехаць з краю. Вядома, я адмовілася, але я працую на радыё. Мне затэлефанавала прадусарка, бо ў мяне акурат у той дзень павінен быў быць эфір. Ён быў ужо загадзя падрыхтаваны, я хацела яго выпусціць у запісы, але яна сказала, што мне трэба тэрмінова ехаць да працы, і рабіць экстра ўключэнне. Таму я хуценька сабрала рэчы ў сваю «трывожную валізку» сваёй дачцэ, узяла такую ж самую для сябе, і адправіла дачку да сястры, а сама паехала на работу. Мая работа – «Украінскае Радыё Адэса», гэта стратэгічны аб’ект, я якраз гэтага дня яны бамбілі вышкі, а я сядзела ў працы, і шукала інфармацыю. У нас было ўключэнне на усеукраінскі эфір, і мне было вельмі страшна, што зараз да нас нешта прыляціць і мы тут памрэм. Бо гэтая вышка як заваліцца, то будзе канец. У горадзе ўвесь час нешта выбухала. Вось так для мяне пачалася вайна. Але ў мяне не было ніякага сумневу, што я нікуды не паеду. Я знала, што буду заставацца. У першы дзень вайны я думала. Што мне рабіць, а ў наступны я ўжо пайшла запісвацца ў тэрабарону.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Падтрымліваць вайскоўцаў, чакаць іх і рабіць усё, каб краіна хутчэй стала вольнай – вось галоўныя задачы, якія бачаць цяпер перад сабой украінскія (ды і беларускія) жанчыны.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]