Мытнікі прадухілілі незаконны ўвоз артэфактаў



Кантрабанду чатырох сярэднявечных артэфактаў выкрылі польскія мытнікі на пераходзе ў Баброўніках. Тры шаблі і адзін шлем прабаваў перавезці 34-гадовы грамадзянін Беларусі. Мытнікі звярнуліся да экспертаў з Нацыянальнага цэнтра даследванняў, каб там акрэслілі вартасць і паходжанне прадметаў. Распавядае прэс-сакратар Мытнай службы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі.

– Кіроўца спрабаваў патлумачыць мытнікам, што рэчы, якія правозіў у багажніку, самы звычайны злом. Аднак мытнікі не паверылі і скантактаваліся з Нацыянальным інстытутам спадчыны. Кіроўца тлумачыў, што шаблі і шлем мусіў перадаць невядомай яму асобе на адным з беластоцкіх рынкаў.

Кіроўцу пагражае пакаранне штрафам. Каштоўнасці, хутчэй за ўсё, трапяць у музей.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.scelna.gov.pl