МЗС: Польшча не гатовая масава прадастаўляць статус бежанца ўкраінцам



Улады Польшчы хочуць, каб украінцы знайшлі неабходныя ўмовы для жыцця на сваёй радзіме, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Рафал Тшаскоўскі, паведамляе ria.ru.

1025168695

„Мы адкрылі для іх (украінцаў) рынак працы. Гэта свядомая палітыка, бо Украіна не з’яўляецца дзяржавай, дзе грамадзянам пагражае смерць або пераслед на ўсёй тэрыторыі краіны. Мы зыходзім з таго, што ўкраінцы з усходу могуць паехаць у іншыя рэгіёны краіны”, – сказаў Тшаскоўскі, словы якога цытуе польская газета „Рэч Паспаліта”.

„Частка з іх магла б папрасіць прытулак у Польшчы, але ж не гэта нам трэба. Мы хочам, каб украінцы знайшлі патрэбныя ўмовы для жыцця ў сябе, у дэмакратычнай свабоднай Украіне”, – растлумачыў Тшаскоўскі.

Па дадзеных выдання, з моманту пачатку падзей на кіеўскім Майдане, улады Польшчы далі статус бежанца толькі шасці ўкраінцам.

Паводле дадзеных агульнапольскага Упраўлення па справах замежнікаў, у 2013 годзе статус бежанца ў Польшчы папрасілі 46 грамадзян Украіны, у 2014 годзе – 2318 чалавек, з пачатку 2015 – 1506 украінцаў.

[manual_related_posts]