МЗС Польшчы хутка пачне выдачу экспрэс-віз для грамадзян Беларусі
13 дзён таму
Міністэрства замежных спраў Польшчы хутка пачне выдачу экспрэс-віз. Згодна з дэкларацыямі, першай краінай, жыхары якой змогуць скарыстацца новай працэдурай, стане Беларусь. Канцэпцыя заснавана на стварэнні спецыяльнага аддзела ў Міністэрстве замежных спраў для апрацоўкі заяў на атрыманне візы. Службовыя асобы ў Варшаве будуць мець тыя ж інструменты для прыняцця рашэнняў аб выдачы візы, што і консулы, гэта максімальна спрасціць працэс. Працэдура тычыцца як турыстычных, так і працоўных віз. У бліжэйшы час будзе апублікавана пастанова з умовамі, пры якіх замежнікі змогуць падаваць такія заявы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gov.pl