МЗС Польшчы рэкамендуе грамадзянам пакінуць Беларусь



МЗС Польшчы абнавіла рэкамендацыю для грамадзян адносна паездак у Беларусь.

„Мы рэкамендуем грамадзянам Польшчы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пакінуць яе тэрыторыю існуючымі камерцыйнымі і прыватнымі сродкамі”, – гаворыцца цяпер у рэкамендацыі міністэрства.

26 лютага МЗС Польшчы прапанавала грамадзянам краіны адмовіцца ад паездак у Беларусь. Гэтая рэкамендацыя таксама захоўваецца. МЗС нагадвае, што зараз адкрыты два пераходы для пасажырскіх пераходаў: Баброўнікі-Бераставіца і Цярэспаль-Берасце. Акрамя таго, ёсць памежны пераход, які абслугоўвае толькі грузавыя перавозкі: Карошчын (Кукурыкі) — Казловічы.