На авіяшоў пад Разанню разбіўся верталёт. Пілот загінуў
У Расеі, на авіяшоў у Разанскай вобласці разбіўся ваенны верталёт Мі-28Н. Адзін пілёт загінуў, другі паспеў катапультавацца.
Паводле відавочцаў, у верталёта падчас палёту перастаў працаваць хваставы вінт, пасля чаго Мі-28 нахіліўся, упаў і загарэўся.
У нядзелю на Разанскім авіяцыйным палігоне Дубровічы праходзіць міжнародны конкурс Авіядарц. Паводле мэдыяў, у ім бяруць удзел больш за 50 экіпажаў з чатырох краін – Расеі, Беларусі, Казахстана і Кітая.
Беларускае Радыё Рацыя
