На беларуска-польскай мяжы — новы рэкорд у спробах нелегальнай міграцыі



Учора, 28 верасня, памежная служба Польшчы зафіксавала 473 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі.

Памежнікі прадухілілі ўсе спробы нелегальнага перамяшчэння мігрантаў.

Адзначаецца, што гэта рэкордная колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу за суткі.