На беларуска-польскай мяжы зноў стралялі. Гэтым разам сігнальнай ракетай



Уначы каля Белавежы з беларускага боку запусцілі сігнальную ракету. Яна ўпала на польскай тэрыторыі побач з пастом памежнікаў. Сцвярджаецца, што стралялі беларускія салдаты. За апошнія суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі прарвацца 39 чалавек. Большасць затрыманых — іракцы. За студзень польскі бок зафіксаваў больш за тысячу спробаў нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі.

З пачатку году польскія памежнікі налічылі 1024 спробы нелегальнага пераходу мяжы з беларускага боку. Паводле Міжнароднай арганізацыі міграцыі, зьвесткі якой прыводзіць Міністэрства замежных спраў Нямеччыны, у Беларусі ўсё яшчэ застаецца каля 1500 мігрантаў і ўцекачоў, 628 чалавек жывуць у лагістычным цэнтры непадалёк ад Брузгоў.

[manual_related_posts]