На Беласточчыне будуць мадэрнізаваны чыгуначныя вакзалы



Чакаецца мадэрнізацыя некаторых чыгуначных вакзалаў на Беласточчыне. Польская дзяржаўная чыгуначная кампанія PKP аб’явіла адпаведны тэндар. У прыватнасці, будуць рэканструяваны чыгуначныя вакзалы станцый «Беласток», «Сямяцічы» і «Чарэмха».

У Бельску Падляшскім замест мадэрнізацыі выбраны цалкам іншы варыянт: на месцы старога вакзала будзе пабудаваны цалкам новы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота periskop.livejournal.com