На Беласточчыне пад Гарадком ліквідавалі нелегальную вытворчасць самагона



Супрацоўнікі ўпраўлення нацыянальных даходаў (KAS) з Беластока ліквідавалі нелегальную вытворчасць самагона ў лесе каля Гарадка пад Беластокам. У ходзе аперацыі была канфіскавана амаль 150 літраў нелегальнага алкаголю і абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для яго вытворчасці.

Кажа прэс-сакратар падляскіх мытнікаў Мацей Чарнэцкі:

– Супрацоўнікі ўпраўлення нацыянальных даходаў з Беластока ўстанавілі, што ў лесе каля Гарадка працуе «бімброўня», на якой выраблялі нелегальны алкаголь. Супрацоўнікі трапілі на яе тэрыторыю і выявілі там 66-гадовага мужчыну, жыхара адной з суседніх вёсак,  а таксама адпаведнае абсталяванне і 120 літраў алкаголю. 30 літраў самагону былі знойдзена па месцы жыхарства мужчыны.

Як паведаміў Мацей Чарнэцкі, супрацоўнікі КАС распачалі супраць мужчыны крымінальную справу, канфіскавалі незаконны алкаголь і абсталяванне для яго вытворчасці. Самагоншчык зараз адкажа перад судом. Яму пагражае штраф, або пазбаўленне волі на тэрмін да года.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя