На Беласточчыне знікаюць назвы з камуністычнага мінулага
У многіх польскіх гарадах і гмінах пачынаюцца кансультацыі ў справе зменаў камуністычных назваў у публічнай прасторы. Ад 2-га верасня мясцовыя ўлады маюць год на змену назваў вуліцаў, плошчаў ды будынкаў, якія прапагандуюць камунізм. У Беластоку гэта вуліцы Берлінга, Жымоўскага, Гарбатова і Ленскага. У мясцовасці Орля неўзабаве знікне таксама назва вуліцы Чырвонай арміі.
Як кажа войт гміны Орля Пятро Сельвесюк яшчэ ў верасні на гмінным сайце з’явіцца інфармацыя адносна таго, як будзе вызначацца новая назва для вуліцы:
– Выступілі з апытаннем усіх жыхароў Орлі адносны вулічы Чырвонай арміі. Ці павінна яна так далей называцца? Чакаем на прапановы аб новай назве да канца гэтага года. І затым Рада гміны прыме рашэнне, якой будзе назва гэтай вуліцы.
Гарады і гміны на змену камуністычных назваў вуліцаў і плошчаў маюць час да 1 верасня 2017 году. Паводле войта гміны Орля Пятра Сельвесюка, новая назва вуліцы Чырвонай арміі павінна быць прынятая ў студзені.
Беларуская Радыё Рацыя
