У Райску на 80-ыя ўгодкі ўшанавалі памяць ахвяраў гітлераўскай пацыфікацыі вёскі



Некалькі соцень чалавек сабралася на набажэнства ў мясцовай царкве і малебен на брацкай магіле, каб ушанаваць памяць трагічна загінулых продкаў. Набажэнства ўзначаліў архіепіскап Бельскі Георгій.

«Нельга забыць пры гэтыя трагічныя падзеі. Яны павінны быць перасцярогай для сучасных і будучых пааленняў,» – адзначыла войт гміны Бельск-Падляшскі Раіса Раецка, суарганізатар мемарыяльных урачыстасцяў:

-Кожны год 16 чэрвеня пра гэтую падзею 1942 года памятаюць перадусім жыхары Райска. Сем’і тых, што яшчэ жывуць і былі сведкамі гэтых трагічных падзей, а таксама дзеці, унукі. Таму што гэтую гісторыю пераказваюць з пакалення ў пакаленне.

16 чэрвеня 1942 года гітлераўцы расстралялі 149 мірных жыхароў вёскі. Прычынай жудаснай карнай акцыі стала забойства савецкімі партызанамі двух нямецкіх цывільных гандляроў у ваколіцах Райску.

Ацалелых маладых хлопцаў і дзяўчат з Райску вывезлі на прымусовыя працы для Трэцяга Рэйху, а жанчын з малымі дзецьмі перасялілі ў іншыя мясцовасці Падляшша. Пацыфікацыя Райска была пакараннем за абстрэл нямецкай машыны савецкімі партызанамі, непадалёк гэтай вёскі. Вёску Райск немцы спалілі. Толькі пасля завяршэння вайны вёску атрымалася  адбудаваць.

Пасля набажэнства адбылося шэсце з харугвамі да месца мемарыяльнага ўшанавання ахвяраў трагедыі. Пасля прамоваў там усе вярнуліся да царквы, каб адкрыць памятныя інфармацыйныя шыльды ля царквы.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтаркі і Ладзіка Майніча

[manual_related_posts]