На Бельшчыне ўсталявалі першы вятрак
Паблізу вёскі Тапчыкалы, што ў Арлянскай гміне, усталяваны першы з пятнаццацці вятракоў.
На думку войта Арлянскай гміны Пятра Сельвясюка, на Бельшчыне гэта нешта новае, а ў іншых краінах – гэта ўжо распаўсюджаная практыка:
– Вятракі не з’яўляюцца нечым новым на захадзе краіны, а таксама ў Еўропе, нечым новым яны з’яўляюцца для Бельскага павета. Яны функцыянуюць, нікому не перашкаджаюць, у сувязі з гэтым было прынята рашэнне пра іх усталяванне. Першы вятрак усталяваны, праз пэўны час будуць усталяваныя чарговыя.
Першыя дзевяць вятракоў з’явяцца да восені гэтага года, наступня шэсць – ў 2015 годзе. Падобныя вятракі таксама плануюць усталяваць у іншых гімнах Беласточчыны – Чыжах, Боцьках ды Вышках.
[Not a valid template]
Давіл Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
