На фестываль «Напрамак Усход» упершыню прыедуць калектывы з Арменіі і Малдовы



Арменія і Малдова. Дзве краіны, якія сёлета могуць пашырыць геаграфію тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход», які ўжо 4-ы раз увосень будзе праходзіць у сталіцы Падляшша. Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі атрымаў дафінасаванне ад Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. А гэты значыць, як кажа дырэктар тэатра Пётр Паўторак, – сігнал, каб брацца за працу, і пачынаць арганізацыю культурнай падзеі. Міністэрства выдзеліла 297 тысячаў злотых, яшчэ ў агульную касу грошы дакладзе маршалкоўская ўправа. Кажа дырэктар творчай установы:

– Дафінансванне на фестываль атрымана ад Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Таму пачынаем рыхтаваць фестываль. У гэтым годзе плануем запрасіць артыстаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Грузіі, канешне, з Польшчы. Але яшчэ з Арменіі і Малдовы.

Увосень у драматычным тэатры фестывалем «Напрамак Усход 4» плануць распачаць тэатральны сезон. Цягам тыдня на беластоцкай сцэне выступаюць калектывы з усходняй мяжы, а таксама польскія, якія ў сваіх спектаклях кранаюць «усходнюю тэматыку».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя