На фэстывалі „Сяброўская бяседа” не будзе гуртоў з Беларусі



„Сяброўская бяседа” наперадзе, але не такая, якую памятаем. Не будзе гуртоў з Беларусі, а таксама ўдзельнікі будуць гуляць не ў Барыку, як заўсёды, а над вадасховішчам у Гарадку. Пра сёлетні фэстываль „Сяброўская бяседа” з Радакам Кулешам з ГЦК у Гарадку гутарыла Уля Шубзда:

„Мы заўсёды стараліся запрашаць калектывы з Беларусі, было іх шмат. У гэтым годзе такая палітычная сітуацыя, і яшчэ ковід, таму гэтыя калектывы былі бы на карантыне. Так што калектываў з Беларусі нажаль не будзе ў гэтым годзе. Барык мае свой клімат, гэта месца, дзе заўсёды праходзіла „Сяброўская бяседа”, але мы, на жаль, у гэтым годзе не будзем там яе рабіць, бо гэта месца не спаўняе арганізацыйных вымогаў.”

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

„Сяброўская бяседа” пройдзе 21-ы раз запар. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя