На габрэйскіх могілках працягваюцца працы па рэвіталізацыі тэрыторыі



Прылесак пад Сухаволяй хавае ў сябе старыя габрэйскія магілы. На габрэйскіх могілках цэнтру аднайменнай гміны працягваюцца працы па рэвіталізацыі тэрыторыі. На выходных ў габрэйскі лапідаруюм Сухаволі былі ўсталяваны тры новыя надгробкі, якія перадалі ў мясцовы «Цэнтр Трох Культур» мясцовыя жыхары. Пра важную ролю мясцовай супольнасці пры ратаванні габрэйскай распавёў кіраўнік Цэнтру Давід Гудэль:

„Цяпер як цэнтр трох культур, мы ахоўваем могілкі, а таксама праводзім высечку. Большасць – у зямлі. Большасць тых, хто застаўся тут, знаходзіцца ў зямлі. Вы можаце бачыць можа два-тры, а ўсе астатнія знаходзяцца проста дзесьці, дзе мы яшчэ не ведаем. Кагосці прывезлі сюды пасля вайны, кагосці не. Мы не збіраемся праводзіць такія даследаванні. І калі такія даследванні будуць, іх трэба было б правесці з удзелам равінскай камісіі па могілках. Я мяркую, што гэта могуць быць толькі такія даследаванні, якія не будуць шкодзіць глебе, таму што мы не можам шкодзіць гэтай зямлі”.

Па словах Давіда Гудэля, асаблівую ролю ў ратаванні тэрыторыі габрэйскіх могілак у Сухаволі адыграла мясцовая пажарная каманда. Брыгада ў складзе 40 чалавек ачысціла могілкі ад дрэвастою за 2 дні.

Беларускае Радыё Рацыя