На крынічцы ў Мякішах асвяцілі званіцу



Урачыстым высвячэннем званіцы завяршылася пабудова невялікага праваслаўнага комплексу на крыніцы з цудадзейнай вадой у вёсцы Мякішы, што ў гміне Бельск Падляшскі. “Гэта месца сведчыць пра вялікую веру мясцовых жыхароў,” – кажа настаяцель праваслаўнага прыхода ў Пасынках айцец Яўген Сушч:

— Прыходзім, молімся, акафіст служым, людзі прыязджаюць. Вада — свята, асвечаная малітвай людзей, а не толькі святароў. Мы не думалі, што так многа людзей будзе прыязджаць па ваду. Гэта чарговае месца, дзе мы можам быць, можам памаліцца, набраць вады. Месца, якое сведчыць пра тое, што спрадвеку тут жылі і жывуць праваслаўныя людзі.

Крыніца ў Мякішах вядомая не адно дзесяцігоддзе. Ёсць шмат людзей, якія перакананы, што гэтая вада вярнула ім здароўе. Сярод іх і цяперашні ўладальнік участка, на якім знаходзяцца крыніца з каплічкай і званіцай. 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара