На малебне ў Кіеве ўзгадалі Віталя Шышова



У Кіеве прайшоў малебен за душы беларусаў, якія аддалі свае жыцці за незалежнасць Радзімы. Нямала цёплых слоў было сказана і на адрас заснавальніка Беларускага Дома ва Украіне Віталя Шышова, які знік у Кіеве 2-га жніўня знік падчас прабежкі, а на наступны дзень быў знойдзены павешаным у лесапарку непадалёк ад месца пражывання. Тыдзень таму Віталя пахавалі. Замалёўкі з жыцця загінулага прыгадала грамадзянская жонка 26-гадовага мужчыны Бажэна Жолудзь:

„Ён выйшаў і 9, і 10 і 11. Пасля 9 жніўня ягонага земляка збіў АМАП. Пра гэта не сільна дзе заяўлялі, але ўсё ж ён даведаўся аб той праблеме, што чалавеку патрэбна аперацыя, што патрэбныя грошы, а Віталь да гэтага збіраў на кватэру. І ўсё, што ён мог, ён прывёз ды асабіста даў у рукі маме гэтага хлопца. Потым, зразумелая справа, што нам усім прыйшлося выехаць з краіны. Калі Віталь прыехаў сюды, ён адразу пачаў дапамагаюць людзям, вось арганізаваўся Беларускі дом”.

Пасля малебена за Віталя і ўсіх загінулых прадстаўнікі беларускай супольнасці накіраваліся на марш, прысвечаным ахвярам краіны.

Беларускае Радыё Рацыя