На мяжы з Польшчай і Літвой вялізныя чэргі



На мяжы з Польшчай і Літвой выезду з Беларусі ў першы дзень доўгіх лістападаўскіх выхадных чакаюць каля 1,3 тыс. легкавых аўтамабіляў.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, на мяжы з Літвой выезду з Беларусі на 13 гадзін 7 лістапада чакалі больш за 560 машын.

Больш за ўсё легкавых аўто знаходзілася ў пункце пропуску „Беняконі” — больш за 200. У пункце пропуску „Каменны Лог” на ўказаны час у чарзе было больш за 120 машын, „Лоша” — больш за 120, „Прывалка” — больш за 80, „Катлоўка” — больш за 40.

Выезду ў Польшчу на мяжы з Беларуссю на 13 гадзін ва ўсіх пунктах пропуску чакалі больш за 720 легкавых аўтамабіляў, больш за ўсё ў пункце пропуску „Брузгі” — больш за 250. У пункце пропуску „Брэст” — 160, „Бераставіца” — больш за 130, „Пясчатка” — больш за 120, „Дамачава” — больш за 60.

Пры гэтым у Латвію выезду на 13 гадзін чакалі больш за 40 аўтамабіляў. На выезд ва Украіну сваёй чаргі чакалі больш за 80 аўтамабіляў.

belapan.by