З бронекамізэлькай ва Украіну – толькі дзеля асабістай бяспекі



Прэс-сакратар Мытнай Палаты Эдыта Хабоўская заявіла, што мытнікі прапускаюць без аніякіх дазволаў толькі шлемы і бронежылеты, якія выкарыстоўваюцца для асабістай бяспекі. Па словах Хабоўскай, у выпадку, калі мытнікі выявяць парушэнне існуючага заканадаўства, яны пачынаюць справу і перадаюць яе ў Пракуратуру.

– У тым выпадку, калі будзе даказана, што парушаныя нормы, якія тычацца абароту стратэгічных тавараў, і бронекамізэлькі выкарыстоўваюцца для іншай мэты, чым замоўлена, у прыватнасці , не для асабістай бяспекі, то ў гэтым выпадку справа будзе перададзена ў пракуратуру.

Дазвол на вываз дэфенсіўнага ўзбрення, да якога належаць шлемы і бронекамізэлькі, дае Міністэрства Гаспадаркі. Вываз без дазволу з’яўляецца злачынствам, за якое пагражае турэмнае зняволенне. Раней паведамлялася пра затрыманне польскімі мытнікамі партыі шлемаў і бронекамізэлек, сабраных польскімі ўкраінцамі і Фондам “Адкрыты дыялог”.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота info.gazetapraca.pl