На Падляшшы 14 новых выпадкаў заражэння каронавірусам



Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра чатырнаццаць новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаных станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.

Усяго ў Падляшскім ваяводстве пакуль зарэгістраваны 763 пацверджаныя выпадкі заражэння SARS-CoV-2.

Яшчэ трое чалавек (усяго 438) выздаравелі.

Беларускае Радыё Рацыя