На Падляшшы 15 новых выпадкаў заражэння Covid-19



15 новых выпадкаў заражэння на каронавірус у Падляшскім рэгіёне. Больш за ўсё новых выпадкаў зафіксавана ў Граеўскім павеце і Ломжы. У Падляшскім ваяводстве пакуль зарэгістравана 688 пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам. Па ўсёй Польшчы 309 новых пацверджаных выпадкаў заражэння Covid-19″, – гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента аховы здароўя. Яшчэ 12 чалавек, заражаных небяспечнай інфекцыяй, памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя