На Падляшшы 646 пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам
7 месяцаў таму
На Падляшшы зарэгістравана 18 новых выпадкаў заражэння каронавірусам.
Гэта асобы з Беластока, з Беластоцкага, Сакольскага і Граеўскага паветаў.
Такім чынам, у рэгіёне 646 пацверджаных выпадкаў заражэння SARS-CoV-2. Пры гэтым выздаравелі чарговыя тры асобы, такім чынам, ачунялі ад хваробы ўжо 407 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацыя