На Падляшшы абрабаваны касцёл



У будынку дыяцэзыяльнай курыі ў Драгічыне, што на Падляшшы, невядомы ўзламаў дзверы памяшкання і скраў грошы, кажа прэс-афіцэр пастарунку ў Семятычах Томаш Врубель.

Пра крадзеж паведаміў ксёндз Пётр. Як адзначаецца, паліцыя пакуль не можа паведаміць падрабязнасці здарэння, а таксама якая сума грошай была скрадзеная:

– Ноччу з 28 на 29 студзеня была абрабавана Курыя ў Драгічыне. Наконт скрадзеных рэчаў пакуль не можам нічога паведаміць, каб не зашкодзіць следству. Праводзіцца расследванне.

На дапамогу ў пошуках злачынцы прыбылі паліцэйскія з Беластока. Паліцыя просіць усіх, каму што-небудзь вядома пра гэты выпадак, паведаміць у паліцыю Семятычаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя