На Падляшшы адзначаць сотую гадавіну Бежанства
Навукова-папулярная канферэнцыя, фільм і інсцэніроўкі падзеяў стогадовай даўніны – так сябры Беларускага гістарычнага Таварыства плануюць адзначыць сотую гадавіну найбуйнешага зыходу пачатку ХХ стагодздзя на Падляшшы – Бежанства.
Планы па ўшанаванні гэтай гадавіны і ляглі ў аснову справаздачна-выбарчага сходу Беларускага гістарычнага таварыства, які прайшоў вечарам ў Беластоку. ГРасказвае новаабраны старшыня таварыства прафесар Алег Латышонак:
-Мы хочам зладзіць канферэнцыю. Хочам выдаць кнігу пра бежанства на польскай мове. Гаварылі пра тое, што і фільм пра гэта варта зрабіць. Збіраемся падрыхтаваць і рэлігійныя мерапрыемствы.
Прафесар Алег Латышонак лічыць, што для беларусаў Беласточчыны бежанства – гэта найважнейшая падзея ХХ стагоддзя.
Сотая гадавіна Бежанства спаўняецца ў наступным 2015 годзе.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота cyclowiki.org
[manual_related_posts]