На Падляшшы амаль 400 хворых на каронавірус



Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра сем новых паслядоўных выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаных станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі.

Гэта:

· Малады чалавек з Беластока, хатняя ізаляцыя

· Пажылы мужчына з Беластоцкага павета шпіталізаваны ў Беластоцкую лякарню Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

· Пажылая жанчына з Беластока, шпіталізаваная ва УСК у Беластоку

· Маладая жанчына з Беластока, шпіталізаваная ва УСК у Беластоку

· Жанчына ў росквіце жыцця ў Гайнаўскім павеце, хатняя ізаляцыя

· Пажылая жанчына з Бельскага павета, хатняя ізаляцыя

· Малады чалавек з Бельскага павета, ізаляцыя дома

Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічнай дапамогай. Усяго ў Падляшскім ваяводстве 398 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя