На Падляшшы асвяцілі праваслаўную капліцу



Сёння, у дзень, калі праваслаўныя адзначаюць свята Пяценку, непадалёк ад вёскі Кнарыды, што на Падляшшы, асвяцілі новую праваслаўнцю капліцу.  Яна пабудавана на месцы капліцы іконы Божай Маці Ўсіх Засмучаных Радасць, якая летась цалкам згарэла ў апошнюю ноч ліпеня. 

Кажа айцец Міраслаў Нічыпарук, настаяцель Праваслаўнага Успенскага прыходу ў Боцьках, да якога і належыць новапабудаваная капліца:

– Вялікае свята ў нас, бо пасля пажару менш чым за год удалося пабудаваць з Божай дапамогай і дапамогай добрых людзей гэтую капліцу. І вось упершыню была адслужана божая літургія і асвечаныя вада, наша капліца, а таксама царкоўны звон.

Згарэлая святыня была пабудавана ў 1872 годзе. Тут па словах мясцовых таксама знаходзіцца крыніца з цудадзейнаю вадою.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара