На Падляшшы пачалі мадэрнізацыю Карыцінскага канала



На масце каля вёскі Тафілаўцы, што ў гміне Дубічы Царкоўныя, адбыўся сімвалічны пачатак прац па перабудове Карыцінскага канала. Мадэрнізацыя 10-кіламетровага ўчастка канала перадусім неабходна жыхарам вёскі Ягаднікі.

SONY DSC

“Увесь час нас залівае вада”, – кажа солтыс вёскі Ягаднікі Ян Скепка:

– Яго будуць паглыбляць і пашыраць, бо ён завузкі, трохі занядбаны. Вёску Ягаднікі залівае вада. Так званы Карыцінскі канал праходзіць праз нашыя тэрыторыі і ўпадае ў раку Арлянку.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік падляшскага ваяводы Войцех Дзежгоўскі ды маршалак Мечыслаў Казімеж Башко. Большая частка фінансавання паходзіць з праекта Еўразвяза.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя