На Падляшшы паставілі п’есу паводле Сяргея Кавалёва
Год таму
Казка “Піліпка і ведзьма” Сяргея Кавалёва, беларускага драматурга, які жыве ў польскім Любліне, стала асновай для п’есы „Ганулька і ведзьма”. Паставілі яе супольна выхаванцы Дзіцячага дому ў Белавежы ды вучні-валанцёры з Гімназіі №1 у Бельску-Падляшскім.
Кажа рэжысёрка Яанна Троц:
– У нашай версіі не Піліпка, а Ганулька. Гэта вельмі спрытная дзяўчынка. Казка і смешная, і крышачку страшная, як усе традыцыйныя казкі.
Спектакль – гэта вынік праекту “Тэатральнае АБВ”, які рэалізуецца гайнаўскім фондам ”Яны – гэта Мы” і Дзіцячым домам ў Белавежы. Прэм’ера пастаноўкі „Ганулька і ведзьма” прайшла ў Белавежскім асяродку культуры.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара