На Падляшшы павялічваецца колькасць хворых на COVID-19



На Падляшшы павялічваецца колькасць хворых на COVID-19. На прэс-канферэнцыі парламентарыі „Права і справядлівасці” падкрэслілі, што барацьба з эпідэміяй павінна выходзіць за рамкі палітычнага падзелу.

Кажа віцэ-міністр адукацыі і навукі Дарыюш Пянткоўскі:

– Павінна дайсці да таго, каб усе палітычныя сілы ў Польшчы падтрымлівалі ўрад і разам думалі пра тое, што зрабіць, каб абараніць палякаў перад найцяжэйшай сітуацыяй.

У Падляшскім ваяводстве паўсталі два часовыя шпіталі, абодва ў Беластоку. Адзін у Спартыўнай зале Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку, разлічаны на 80 пацыентаў, які выкарыстоўваецца цяпер толькі для выканання прышчэпак. Другі шпіталь, на вуліцы Журавей, разлічаны на 90 пацыентаў, дзе на лячэнні цяпер знаходзяцца 40 хворых. Апазіцыя крытыкуе ўрад за тое, што на паўстанне часовых шпіталяў выдалі вялікія грошы, але гэтыя пляцоўкі не функцыянуюць паводле свайго прызначэння.

Беларускае Радыё Рацыя