На Падляшшы прайшлі „Баброўскія сенакосы”



Найлепшыя касцы з’ехаліся на Падляшша.

У Шушалеве ўдзельнікі з Польшчы ды замежжа спаборнічалі за званне чэмпіёна свету ў кашэнні багністых лугоў. „Баброўскія сенакосы” – гэта мерапрыемства, якое спрыяе ахове балот і Баброўскага нацыянальнага парку. Задачай удзельнікаў конкурсу было скасіць 60 метраў лугу:

– Балота тут асабліва няма, у балоце цяжка з-за таго, што купіна ёсць і вада, багна.

– Дома заўсёды ёсць, што скасіць. Цяжка назваць гэта трэнероўкай, але касу патрымаў у руках. Пабыць на прыродзе і сустрэцца з людзьмі – гэта самае галоўнае. Калі атрымаем узнагароду, то не адмовімся.

– Стараемся быць справядлівымі, там дзе скошана адымаецца бал ці два. А там, дзе хтосьці толькі пройдзецца, то хочам ці не, але адымаем усе.

– Было 30-ць метраў, першы раз трымаю касу, таму слаба выйшла. Сяброўка дала некалькі парадаў і здаецца добра. Нам было важна, каб касіць не на хуткасць, а на карысць прыродзе.

Кашэнне балот дазваляе ахоўваць асяроддзе пражывання рэдкіх відаў птушак і раслін.

Гледачы таксама маглі паслухаць выступы мясцовых народных калектываў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя