На Падляшшы прайшлі „Сустрэчы на Вадохрышча”



Міжнародная група каляднікоў „Жэмэрва” са Студзіводаў і госці з Беларусі „Хоціславяне” наведалі некалькі падляшскіх вёсак, дзе калядавалі з „Хрыстком”.

„Мы ходзім ад хаты да хаты і раздаем упрыгожаную галінку дуба з засушанымі лісткамі”, – кажа Анна Фіёнік з калектыва „Жэмэрва” з Музея малой айчыны ў Студзіводах:

– Гэта дубовая галінка таго магутнага дрэва, якое асвячала хаты. Тымі галінкамі, якія былі асвечаныя ў царкве, людзі кадзілі хаты, а пасля спальвалі гэтага „Хрыстка”. Гэта дрэва жыцця павінна было прынесці жыццё ў дамы, куды было прынесена.

Гэтае адмысловае калядаванне звязана са святам Хрышчэння Гасподняга.

„Калядныя сустрэчы на Вадохрышча” прайшлі ў сёмы раз.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя