На Падляшшы праходзіць 47-ы дэкламатарскі конкурс “Роднае слова”



Дашкольнікі, вучні пачатковых школ ды гімназісты з Гайнаўскага павета –  аж 115 удзельнікаў дэкламавалі на беларускай мове ў час раённага этапу 47-га дэкламатарскага конкурсу “Роднае слова”.

Такая колькасць прыхільнікаў “Роднага слова” цешыць старшыню Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янку Сычэўскага.

– Гайнаўскі конкурс па ліку найбольш маштабны, найбольш вялікі, таму што заўсёды ў Гайнаўцы бярэ ўдзел найбольш удзельнікаў. Цешыць той факт, што ў школах вядзецца навучанне беларускай мовай, каля трох тысяч навучэнцай вывучае беларускую мову як родную, у тым ліку, канешне, ліцеісты.

Свае конкурсы прайшлі ўжо таксама ў Орлі, чарговыя этапы чакаюць дэкламатараў у Беластоку і Бельску Падляшскім. Фінал конкурса “Роднага слова” пройдзе ў Бельскім доме культуры 23 сакавіка.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара