На Падляшшы праходзіць дэкламатарскі конкурс „Роднае слова”



Дэкламатарскі конкурс „Роднае слова” 48 раз сабраў юных прыхільнікаў беларускай паэзіі.

Сёлета ў беластоцкім адборы вершы на беларускай мове прачыталі больш за 50 удзельнікаў – выхаванцаў дзіцячых садкоў ды школаў горада, у якіх вывучаецца беларуская мова. Кажа настаўніца беларускай мовы з пачатковай школы № 4 Людміла Сегень: 

– Мне здаецца, хто актыўны па жыцці, той актыўны ва ўсім. Не трэба было прасіць ці доўга ўгаворваць. Некаторыя, напрыклад, казалі, каб „пані нам не пісала ў транскрыпцыі польскімі літарамі, таму што мой бацька чытае, ці маці мяне навучыць”. Ці хто ведае рускую мову, таксама, напэўна, прачытае беларускую. А Ніна Белавежац тэлефанавала да сваёй настаўніцы беларускай мовы – вось такая нават была дапамога.

Заключны этап конкурсу адбудзецца 22 сакавіка ў Бельску, дзе выступяць пераможцы адборачных тураў, якія прайшлі ў розных гарадах і мястэчках Падляшша.

[Not a valid template]

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток