На Падляшшы стартаваў «Этнаграфічны пікнік»



«Этнаграфічны пікнік» – гэта свята «Шляху народнага рукадзелля Падляшскага ваяводства». На працягу трох дзён вёску Чорную Касцёльную, дзе праходзяць мерапрыемства, наведаюць тысячы турыстаў. У вёсцы, вядомай як керамічны цэнтр Падляшша, традыцыя ганчарства перадаецца з пакалення ў пакаленне. Кажа малады ганчар Рафал Пехоўскі:

– Сёмае пакаленне. Мой прапрапрапрапрадзядуля заклаў вёску Чорную Касцёльную, пасяліўся тут і заўважыў, што на нашых землях ёсць гліна. Пачаў яе дабываць. Пасля ўсе пабачылі, што пачаў раскручвацца бізнес, і ўсе пачалі гэта рабіць. І ўжо ў палове ХХ стагоддзя гэтым займалася ўся вёска.

Ганчарскі асяродак у Чорнай Касцёльнай – гэта апошні ў Польшчы комплекс майстэрняў. Тут безупынна з XVIII стагоддзя працягваецца традыцыю вытворчасці сівой керамікі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі