На Падляшшы выдаткавалі грошы для аўтобуснага грамадскага транспарту



Амаль 9 мільёнаў злотых з урадавага фонду падтрымае працу 94 аўтобусных ліній грамадскага транспарту ў рэгіёне. Грашовую падтрымку атрымае 28 мясцовых органаў улады.

Гміна Турасня Касцельная, дзякуючы фінансаванню, можа падоўжыць маршрут праз усю гміну аўтобуса да Беластока, што дазволіць карыстацца ім большай частцы жыхараў, сказаў бургамістр гміны Гжэгаж Якуць.

– Траса пралягае праз цэнтр гміны. Гэта стратэгічная траса для нашых жыхароў, якая дазваляе скамунікаваць сядзібы гміны Турасня Касцельная, а таксама дазваляе скамунікавацца з Беластокам.

Ужо Падляшскі ваявода, Багдан Пашкоўскі і ўлады гмін Турань Касцельная, Супрасль і Заблудаў падпісалі кантракты на фінансаванне транспарту ў гэтых гмінах.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя