На Падляшшы выйшаў новы падручнік беларускай мовы



Малая айчына – вялікі свет. З новага семестру вучні чацвёртых класаў пачатковых школаў працуюць па новым падручніку па беларускай мове. Колаазварот – так называецца падручнік, які таксама трапіў у падляшскія пляцоўкі.

З яго можна даведацца шмат пра гісторыю беларусаў Падляшша, паглядзець карціны вядомых мастакоў і зачытацца творамі падляшскіх літаратараў, такіх як Віктар Швед ці Міра Лукша. Колазварот мае матываваць і заахвочваць дзяцей да вывучэння роднай мовы. Пры нагодзе новы падручнік можа парадаваць, часам стомленых цяжкай працай настаўнікаў, кажа аўтарка, Аліна Ваўранюк.

– Гэта тры гадзіны ў тыдзень, аж тры! З другога боку толькі тры. Але ў нас, як настаўнікаў, няма нічога, што нас абмяжоўвала бы, мы можам рабіць на гэтых уроках усё, каб толькі дзецям было цікава. Настаўнік беларускай мовы гэта настаўнік, які не працуе галавою, працуе перадусім сэрцам. І альбо маем сэрца да гэтай мовы і хочам, альбо не маем.

Поўнасцю інтэрв’ю з аўтаркай падручніка Колазварот можна прачытаць у новым нумары Нівы. Ахвотныя могуць зайсці на сайт www.e-niwa.org і набыць нумар у электронным варыянце.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]