На Падляшшы завяршаецца фестываль імя Акуджавы



Апошнім прыпынкам V Міжнароднага фестывалю паэтычнай песні імя Булата Акуджавы “Вера, надзея, каханне” будзе сёння, 9 ліпеня, Шэпетова. Фінальны гала-канцэрт прайшоў традыцыйна ў Гайнаўцы. Сабраныя ў мясцовым амфітэатры шматлікія аматары творчасці Булата Акуджавы ці ўвогуле паэтычнай песні пачулі сёлетніх лаўрэатаў конкурснай часткі ды мінулагодніх, а таксама зорак, якіх, паводле арганізатара мерапрыемства Анатоля Баравіка, у Польшчы не ведаюць:

Я часта нервуюся з-за гэтага, але разумею. Пытаюцца ў мяне польскія журналісты, хто будзе сёлета на фестывалі. Я адказваю, што будуць зоркі, цудоўныя людзі, на канцэрты якіх у Расеі цяжка трапіць. І гэтага павінна быць дастаткова. Бо калі я называю імёны, гэта ні пра што нікому не гаворыць. Таму нават калі на плакаце напішу іх імёны, гэта ні пра што вам не скажа. Лепей прыйдзіце і паслухайце – сківіца нам адвісне, настолькі гэта цудоўныя артысты.

Апошні канцэрт Міжнароднага фестывалю паэтычнай песні імя Булата Акуджавы “Вера, надзея, каханне” пройдзе ў Гмінным асяродку культуры ў Шэпетове. Пачатак у18 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара