На польска-беларускай мяжы завяршаецца будова плоту
месяц таму
Да канца чэрвеня на польска-беларускай мяжы павінна завяршыцца будова плоту.

Фота: Reuters
Завершаная катушкай з калючага дроту агароджа вышынёй больш за 5 метраў знаходзіцца ўжо амаль на ста дзесяці з запланаваных ста васьмідзесяці шасці кіламетраў. У астатніх месцах будаўніцтва яшчэ працягваецца. Пасля пабудовы плоту на ім будзе ўсталявана электронная сістэма, у тым ліку камеры і датчыкі. Кошт інвестыцый складае мільярд шэсцьсот мільёнаў злотых.
Плот мае абмежаваць нелегальную міграцыю з Беларусі і дапамагчы памежнікам у іх штодзённай службе.
[manual_related_posts]